Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМАГЛІ "НАФТАН"

22.04.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 5-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — НАФТАН (НАВАПОЛАЦК) — 3:1 (1:0)
МІНСК. 22 красавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 19.00. 3150 гладачоў.
СУДДЗІ: А.Кургхелі, В.Гецікаў, А.Гецікаў (усе — Гомель).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Калінін, Паліцевіч (к), Сачыўка, Арыньё (Вакуліч, 80), Сядзько (Рылач, 70), Быкаў, Дземчанка, Нікіфарэнка (Дубінец, 70), Хвашчынскі (Бакіч, 63), Марозаў (Бандааго, 88).
Запасныя: Шпакоўскі, Бегуноў, Швяцоў, Свірэпа, Адах Ома.
НАФТАН: Казлоў, Уласаў (Луцік, 46), Тамела (к) (Кандратовіч, 70), Францаў, Сідар, Курловіч, Бруй, Киёмідзінаў (Ісаеў, 46), Салуквадзэ (Кірыленка, 46), Слепаў, Пілецкі.
Запасныя: Даўгяла, Луцэвіч, Кац, Фукс, Драбатовіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Быкаў (43, з пенальці за гульню рукой). 2:0 — Арыньё (62). 3:0 — Сядзько (65). 3:1 — Ісаеў (83).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Сачыўка (6), Тамела (46+).