Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"НЁМАН" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

27.04.2023

У суботу, 29 красавіка, мінскае "Дынама" чакае чарговы няпросты выезд — у госці да "Нёмана" ў межах 6-га тура чэмпіяната краіны-2023 ў топ-дывізіёне. Супернікі пазмагаюцца ў Гродна, на стадыёне ГАКЦАР (вул. Камунальная, 3), — стартавы свісток прагучыць у 14.00.

КВІТКІ

Квіткі коштам 5 рублёў даступны для набыцця ў дзень гульні ў касах арэны — з 12.00 да 15.00.

Для заўзятараў "бела-сініх" выдзелены сектар 1.

Звяртаем увагу, што правам бясплатнага наведвання матчу валодаюць усе прадстаўніцы прыгожага полу, дзеці да 12 гадоў, пенсіянеры, ветэраны працы і баявых дзеянняў, інваліды I і II груп. Зніжка ў 50 адсоткаў прадугледжана для дзяцей ад 12 да 16 гадоў, а таксама студэнтаў дзённай формы навучання пры прад’яўленні студэнцкага пасведчання.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў заходнім абласным цэнтры будзе воблачна без ападкаў. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +12+14 градусаў.

ФОРМА

Нашы хлопцы прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў з Жодзіна на чале з Паўлам Каранцом, асістэнты — Віктар Фамін і Ўладзімір Русак. Чацвёрты суддзя — Вячаслаў Наронскі (Мінск).

Інспектар матчу — Юрый Дупанаў (Мінск).

Дэлегат АБФФ — Уладзімір Гаўрышук (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Сачыць за цікавым супрацьстаяннем дазволіць жывы эфір на тэлеканале "Беларусь 5". Таксама можна заходзіць на сайт tvr.by і на Youtube-канал АБФФ (толькі з-за межаў рэспублікі).

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя каманды сустрэнуцца ў нядзелю, 30 красавіка, у гарадзенскім футбольным манежы (урочышча Пышкі, 17). Пачатак а 15-й гадзіне.