НІЧЫЯ Ў СПАРЫНГУ ЖАНОЧЫХ ЗБОРНЫХ БЕЛАРУСІ І РАСІІ
На "сінтэтыцы" стадыёна ФК "Мінск" адбыўся кантрольны паядынак жаночых нацыянальных зборных Беларусі і Расіі. Фінальны свісток зафіксаваў нічыю 0:0, прычым госці не рэалізавалі пенальці на 70-й хвіліне.
У спарынгу прынялі ўдзел сем футбалістак "Дынама"-БДУФК. Цалкам матч правялі Ганна ПІЛІПЕНКА і Юлія СЛЯСАРЧЫК, Настасся ШЛАПАКОВА была заменена на 64-й хвіліне, Дар’я МАНЮКОВА з’явілася на полі на 93+-й замест Вікторыі ВАЛЮК. Апроч таго, з лаўкі запасных былі ўзняты Зарына КАПУСЦІНА — на 64-й і Таццяна ПЕТРУСЕВІЧ — на 81-й.
Яшчэ раз гэтыя суперніцы пазмагаюцца ў панядзелак, 10 красавіка, — на тым жа стадыёне (пачатак у 17.00).