"НЕЗАСЛУЖАНЫХ ПАРАЗ НЕ БЫВАЕ"
У суботу, 29 красавіка, "бела-сінія" ў межах 6-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе на выездзе змагаліся з "Нёманам". І, на вялікі жаль, засталіся без ачкоў — 0:1.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі настаўнік нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА пастараўся па гарачых слядах знайсці прычыны няўдачы.