НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗНОЎ ЗГУЛЯЮЦЬ У ГОРАДЗЕ НАД СОЖАМ
Адбылося лёсаванне 1/4 фінала жаночага Кубка Беларусі-2023. Менавіты з гэтай стадыі ў барацьбу за трафей уступае "Дынама"-БДУФК.
Падначаленыя Юрыя Малеева на выездзе пазмагаюцца з "Гомелем", які ўчора разграмілі 10:0 у межах нацыянальнага чэмпіянату.
Гульня пройдзе 16 ці 17 мая.
Другія чвэрцьфінальныя пары склалі "Бабруйчанка" (Бабруйск) — “Зорка”-БДУ (МІнск), "Мінск" — "Смаргонь", "Віцебск" — "Днепр" (Магілёў).