Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДУБЛЁРЫ АДОЛЕЛІ СУПЕРНІКАЎ З НАВАПОЛАЦКА

23.04.2023

Першынство дублёраў-2023

Матч 5-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-д — НАФТАН-д (НАВАПОЛАЦК) — 5:1 (3:1)
МІНСК. 23 красавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 14.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: П.Рудзянкоў (Гомель), А.Гутнік (Брэст), К.Някрэвіч (Гродна).
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шпакоўскі, Свірэпа, Апяцёнак, Лузан, Хавалка, Адах Ома (Давыскіба, 80), Кролік (Туравец, 90), Ніжнік (к), Дубінец, Будзько (Сакалоўскі, 80), Арлоў (Краўчанка, 64).
Запасны: Сіненка.
НАФТАН-д: Макараў, Саннікаў, Луцэвіч, Драбатовіч, Салодкі, Баран (Іл.Чмут, 74), Кац (Абраменка, 74), Шаманаў, Кандратовіч, Башун, Ліцвінаў (к) (Падшыблаў, 88).
Запасныя: Ментус, Ів.Чмут, Руды, Чыжык.
ГАЛЫ: 1:0 — Свірэпа (13, пас — Лузан). 1:1 — Салодкі (15). 2:1 — Адах Ома (25, пас — Хавалка). 3:1 — Свірэпа (38). 4:1 — Апяцёнак (80, пас — Дубінец). 5:1 — Сакалоўскі (90).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Адах Ома (50), Ліцвінаў (83).