НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СЛУЦКАМ" — АЛЕГ ЕЎДАКІМАЎ
Партнёр ФК "Дынама-Мінск" — Маладзечненскі мясакамбінат — працягвае ўзнагароджваць найлепшых гульцоў у складзе "бела-сініх" па выніках кожнага дамашняга паядынка боксам з тыднёвым запасам мясных снэкаў.
Пасля сённяшняга матчу са "Слуцкам" рашэннем трэнерскага штаба Вадзіма Скрыпчанкі лаўрэатам намінацыі прызнаны Алег ЕЎДАКІМАЎ, які быў заменены на 44-й хвіліне пасля таго, як у твар трапіў моцна пушчаны з блізкай адлегласці мяч.
Спадзяемся, мужны паўабаронца максімальна хутка вернецца ў абойму!