МІКІТА ДЗЕМЧАНКА — 50 МАТЧАЎ НА ТОП-УЗРОЎНІ
Выязны паядынак супраць мазырскай "Славіі" (2:0) стаў для футбаліста мінскага "Дынама" Мікіты ДЗЕМЧАНКІ 50-м на найвышэйшым узроўні.
37 з гэтых гульняў выхаванец "бела-сініх" правёў за родны клуб (чэмпіянат — 25 / 1 гол, Кубак — 7/0, Ліга канферэнцый — 5/0).
13 матчаў універсальны паўабаронца запісаў на асабісты рахунак падчас выступленняў на правах арэнды ў "Смалявічах" (Д1) у 2020 годзе (чэмпіянат — 12/0, Кубак — 1/0).
Зычым Мікіце святкаваць яшчэ шмат юбілеяў у дынамаўскіх шэрагах!