КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛУЦК"
Увечары ў суботу, 8 красавіка, футбалісты мінскага "Дынама" прыкладуць максімум намаганняў, каб працягнуць пераможнае шэсце па дыстанцыі чэмпіяната Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе. Змагацца са "Слуцкам" належыць на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 19.00.
"Бела-сінім" вельмі патрэбна падтрымка з боку заўзятараў!
Квіткі на паядынак коштам 5-10 рублёў даступны для набыцця:
- на анлайн-сервісе Ticketpro;
- у любой з кропак продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фірмовай краме нашага клуба на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24, працуе штодня з 11.00 да 20.00).
У дзень матча купіць квіткі можна ў касах на "Дынама-Юні" — з 16.00 да 20.00.
Для прыхільнікаў "Слуцка" выдзелены сектар В5.
Ільготы даюцца:
- дзецям да 5 гадоў — бясплатна (без права займання месца)
- дзецям ад 6 да 18 гадоў, студэнтам — 50% пры прад'яўленні дакумента
- пенсіянерам, інвалідам 2-й групы — 50% пры прад'яўленні дакумента
- ветэранам ВАВ, ліквідатарам ЧАЭС, інвалідам 1-й групы, воінам-інтэрнацыяналістам — бясплатна пры прад'яўленні дакумента
УВАЗЕ ЎЛАДАЛЬНІКАЎ АБАНЕМЕНТАЎ! Для вас выдзелены сектар А5 — займаць можна любое вольнае месца. Пры наведванні паядынка трэба прад'явіць сезонную картку на ўваходзе.