"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 27 КРАСАВІКА Ў 15.00
У чацвер, 27 красавіка, "Дынама"-БДУФК згуляе на выездзе з "Гомелем" у межах 6-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2023. Паядынак адбудзецца ў паўднёва-усходнім абласным цэнтры, на стадыёне СДЮШАР-8 (вул. Сожская, 1А), і пачнецца ў 15.00.
Каманда Юрыя Малеева з’явіцца на полі ў бірузовых майках і сініх трусах (брамнік — увесь у зялёным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Магілёва на чале з Аленай Ілюшынай. Яе асістэнтамі стануць Вольга Купцова і Ксенія Гаварцова. Чацвёрты суддзя — Яўген Есьман (Гомель). Інспектар матчу — Генадзь Звярок (Мінск).
Назіраць за развіццём падзей можна дзякуючы жывому эфіру на Youtube-канале WF Belarus.