ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ І АЛЕГ НІКІФАРЭНКА — У ЗБОРНАЙ 4-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сімвалічную зборную па выніках 4-га тура розыгрышу элітнага дывізіёна-2023.
У гэтую ганаровую адзінаццатку заслужана трапілі два мінскіх дынамаўцы. Нагадаем, што наша каманда на выездзе ўзяла верх над барысаўскім БАТЭ — 3:1.
Брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ у канцоўцы айчыннага "класіка" зрабіў некалькі шыкоўных сэйваў, а хаўбек Алег НІКІФАРЭНКА на 67-й хвіліне стаў аўтарам пераможнага гола.