"ФУТБОЛ ДЛЯ ЎСІХ!"
Кожны з заўзятараў мінскага "Дынама" можа выйграць класныя прызы ў конкурсе "Футбол для ўсіх!", арганізаваным Прэзідэнцкім спартыўным клубам пры садзейнічанні АБФФ, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу трэба выканаць некалькі простых умоў:
- запісаць відэа з безупыннай чаканкай мяча ТОЛЬКІ ПА ЧАРЗЕ левай і правай нагой даўжынёй ад 30 секунд да адной хвіліны (невыкананне правіл вядзе да дыскваліфікацыі)
- размясціць відэа з выкананнем задання ў выглядзе паста ў сваім Instagram (падчас правядзення конкурсу акаунт павінен быць адкрыты)
- падпісацца на акаунт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
- адзначыць акаунт @sportclub.by
- паставіць хэштэг #футболдлявсех2023
- падпісаць відэа (да прыкладу, Пётр Пятроў, свой год нараджэння, горад Мінск, колькасць набіванняў)
Конкурс працягваецца з 1 красавіка да 31 жніўня 2023 года — і рэалізуецца асобна сярод мужчын (юнакоў, хлопчыкаў) і жанчын (дзяўчат, дзяўчынак) у пяці ўзроставых групах:
- не старэйшыя за 2013 год нараджэння
- 2005-12 гг.н.
- 1988-2004 гг.н.
- 1963-87 гг.н.
- не маладзейшыя за 1962 г.н.
Больш інфармацыі шукайце на афіцыйным сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.