ДЗЕВЯЦЬ ДЫНАМАВАК ЗГУЛЯЛІ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
На стадыёне ФК "Мінск" адбыўся другі кантрольны паядынак жаночых нацыянальных зборных Беларусі і Расіі. Гэтым разам госці аказаліся мацнейшымі 2:0, забіўшы на 31-й і 86-й хвілінах.
Трэнерскі штаб Юрыя Малеева задзейнічаў у спарынгу дзевяць футбалістак "Дынама"-БДУФК. Восем выйшлі на поле ў стартавым складзе. Ад званка да званка адпрацавалі Юлія СЛЯСАРЧЫК, Ганна ПІЛІПЕНКА і Вікторыя ВАЛЮК.
Першы тайм адгулялі Настасся ШЛАПАКОВА і Дар’я МАНЮКОВА. На 21-й хвіліне была заменена Зарына КАПУСЦІНА, на 70-й — Ксенія КУБІЧНАЯ, на 76-й — Настасся ШУПО.
Таццяна ПЕТРУСЕВІЧ з’явілася на газоне на 70-й хвіліне.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней у супрацьстаянні гэтых суперніц зафіксавалі нічыю 0:0.
Фота: vk.com/belarusff