ДЫНАМАЎЦЫ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ СУБОТНІКУ
Сёння на базе нашага клуба ў прысталічных Стайках было асабліва шматлюдна — добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаліся ў тым ліку генеральны дырэктар ФК "Дынама-Мінск" Андрэй Толмач, галоўны трэнер "бела-сініх" Вадзім Скрыпчанка і старшыня Цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Ігар Абярэмка.
Такім чынам наш клуб падтрымаў традыцыйную ініцыятыву — рэспубліканскі суботнік, у якім у 2023 годзе чакаецца ўдзел каля трох мільёнаў чалавек.
Адзначым, што грашовыя сродкі ад суботніка пералічаць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса вязням Азарычскага лагера смерці ў Калінкавічскім раёне Гомельскай вобласці, а таксама на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.