Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛУЦК": КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

06.04.2023

У суботу, 8 красавіка, "бела-сініх" чакае паядынак 3-га тура чэмпіяната Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе — у родных сценах са "Слуцкам". Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) прагучыць у 19.00.

КВІТКІ

Квіткі коштам ад 5 да 10 рублёў даступны для набыцця на Ticketpro, у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне, у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6; сектар D24, штодня з 11.00 да 20.00), у дзень матчу — у касах "Дынама-Юні" (з 16.00 да 20.00).

Для прыхільнікаў "Слуцка" выдзелены сектар B5.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе воблачна — пры тэмпературы +9+11 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на "Дынама-Юні" размешчаны з боку вуліцы Вышалескага і адкрыецца за гадзіну да пачатку супрацьстаяння — у 18.00.

ФОРМА

Нашы хлопцы згуляюць у сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Галоўным арбітрам прызначаны Віктар Шымусік, асістэнтамі якога стануць Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты — Уладзімір Жолудзеў (Магілёў).

Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Назіраць за развіццём падзей можна дзякуючы жывому эфіру на тэлеканале "ЯСНАе TV", на сайце АБФФ (з інтэршумам) і на Youtube-канале АБФФ (з-за межаў рэспублікі).

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя каманды пазмагаюцца ў нядзелю, 9 красавіка, на стадыёне "Дынама-Юні". Пачатак у 13.00. Уваход вольны.