"ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН": КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 22 красавіка, стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) прыме паядынак "бела-сініх" з наваполацкім "Нафтанам" у межах 5-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў элітным дывізіёне. Пачатак у 19.00.
КВІТКІ
Набывайце квіткі коштам 5-10 рублёў на Ticketpro, у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне, у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24, штодня з 11.00 да 20.00), у дзень гульні — у касах "Дынама-Юні" (з 16.00 да 20.00).
Для прыхільнікаў "Нафтана" выдзелены сектар B5.
НАДВОР'Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе воблачна без ападкаў — пры тэмпературы +14+16 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Уваход на "Дынама-Юні" размашчаецца з боку вул. Вышалескага і адчыніцца за гадзіну да стартавага свістка — у 18.00.
ФОРМА
Наша каманда выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі. Памочнікі — Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты суддзя — Павел Рудзянкоў.
Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Жардзецкі (Хацежына).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "ЯСНАе TV". У інтэрнеце зазірніце на сайт АБФФ (з інтэршумам) і на Youtube-канал АБФФ (для гледачоў з-за межаў рэспублікі).
ДУБЛЁРЫ
Рэзервовыя склады пазмагаюцца ў нядзелю, 23 красавіка, на стадыёне "Дынама-Юні". Пачатак у 14.00. Уваход вольны.