ДВА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 5-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сімвалічную зборную па выніках 5-га тура чэмпіяната краіны-2023 ў топ-дывізіёне.
У "камандзе тыдня" ёсць пара гульцоў мінскага "Дынама", якое на сваім полі ўпэўнена адолела "Нафтан" — 3:1.
Для цэнтральнага абаронцы Сяргея ПАЛІЦЕВІЧА гэта другое ў сезоне ўключэнне ў такую адзінаццатку (таксама пасля стартавага тура), для хаўбека Паўла СЯДЗЬКО, які адзначыўся трапным стрэлам на 65-й хвіліне, — першае.