Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДУБЛЁРЫ ЗАБІЛІ СЕМ МЯЧОЎ

03.04.2023

Першынство дублёраў-2023. Матч 2-га тура

СЛАВІЯ-дубль (МАЗЫР) — ДЫНАМА-МІНСК-дубль — 0:7 (0:3)
МАЗЫР. 3 красавіка. Стадыён "Спартак". Пачатак у 15.00. 20 гледачоў.
СУДДЗІ: Э.Пугач (Гродна), А.Муха, К.Цітавец (абодва — Мінск).
СЛАВІЯ-дубль: Крэнт, Шалашнікаў (Цясёлкін, 68), Полаз (к) (Тарасенка, 46), Дыгун (Анцілеўскі, 66), Крэс (Бокараў, 46), Мадзяр, Катляроў, Браім, Рафаловіч, Ву Суан Тханг, Рабых (Мазуркевіч, 46).
Запасны: Кунец.
ДЫНАМА-МІНСК-дубль: Сіненка, Холадаў (Дубовік, 74), Дубатоўка, Апяцёнак, Вакуліч (Лузан, 74), Ніжнік (к), Бандааго (Арлоў, 46), Кролік (Краўчанка, 67), Хавалка, Адах Ома (Будзько, 72), Дубінец (Ісачэнка, 61). 
Запасны: Шымаковіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Адах Ома (4, пас — Хавалка). 0:2 — Хавалка (10, пас — Адах Ома). 0:3 — Дубінец (18, пас — Адах Ома). 0:4 — Вакуліч (57, пас — Адах Ома). 0:5 — Адах Ома (71, пас — Дубінец). 0:6 — Арлоў (76, пас — Краўчанка). 0:7 — Арлоў (78, пас — Хавалка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Браім (25), Дыгун (28), Кролік (30), Рабых (44), Ніжнік (73).