ДУБЛЁРЫ БАТЭ І МІНСКАГА "ДЫНАМА" ЗГУЛЯЮЦЬ 14 КРАСАВІКА
Паядынак дублёраў БАТЭ — "Дынама-Мінск" адбудзецца ў пятніцу, 14 красавіка, а не двума днямі пазней, як было запланавана першапачаткова.
Такое хадайніцтва паступіла ад барысаўскага клуба — і было ўзгоднена "бела-сінімі" і АБФФ.
Супернікі пазмагаюцца на "сінтэтыцы" КФП ФК "Мінск" у сталічнай Вяснянцы. Стартавы свісток прагучыць у 14.00.