"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 15 КРАСАВІКА Ў 17.00
Пасля двухтыднёвай паўзы ўзнаўляецца жаночы краіны Беларусі-2023. У межах 4-га тура "Дынама"-БДУФК на выездзе сустрэнецца з "Дняпром". Гульня адбудзецца ў магілёўскім футбольным манежы (вул. Якубоўскага, 15Б). Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Нашы дзяўчаты выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў на чале з Паўлам Грыцуком, асіставаць якому будуць Раман Тарбякоў (абодва — Гомель) і Дзяніс Малашэнка (Мінск). Чацвёрты суддзя — Алена Ілюшына (Магілёў). Інспектар матчу — Віктар Зажэўскі (Наваполацк).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей можна дзякуючы трансляцыі на Youtube-канале WF Belarus.