"БУДЗЕМ ІМКНУЦЦА ЎЗЯЦЬ ТРЫ АЧКІ"
Здымачная брыгада #ДынамаTV традыцыйна прыехала на адну з трэніровак "бела-сініх", каб расказаць аб падрыхтоўцы да чарговага чэмпіянатнага паядынку. У суботу, 29 красавіка, падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі належыць у гасцях сустракацца з гарадзенскім "Нёманам".
Прапануем заўзятарам паназіраць за дэталямі працы нашай каманды, а таксама пачуць, што думае пра паслязаўтрашні матч вопытны абаронца Аляксандр САЧЫЎКА.
Прыемнага прагляду!