БФСТ "ДЫНАМА" — 100 ГАДОЎ!
18 красавіка 1923 года было ўтворана Маскоўскае пралетарскае фізкультурнае таварыства "Дынама", якое амаль адразу пачало працаваць на беларускай тэрыторыі.
За стагоддзе сваёй дзейнасці таварыства "Дынама" годна перажыла цяжкія часы ў гісторыі нашай краіны, дапамагала ўзнаўляць звычнае жыццё ў пасляваенны час, а таксама дала пачатак сапраўды масаваму і ўсенароднаму спартыўнаму руху. Спарцмены-дынамаўцы заўсёды паспяхова прадстаўлялі краіну на розных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. І сёння працягваюць праслаўляць Беларусь на ўсіх пляцоўках.
БФСТ "Дынама" гуляе ключавую ролю ў забеспячэнні фізічнай, спецыяльнай і агнявой падрыхтоўкі, развіцці ваенна-прыкладных і службова-прыкладных відаў спорту, спорту найвышэйшых дасягненняў і падрыхтоўцы алімпійскага рэзерва.
"Сіла ў руху і адзінстве" — важныя словы для кожнага дынамаўца. Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рад адчуваць сябе часткай вялікай і дружнай сям’і!
Ад імя кіраўніцтва, спарцменаў і супрацоўнікаў ФК "Дынама-Мінск" віншуем БФСТ "Дынама" з юбілеем! Зычым росквіту, поспехаў і новых дасягненняў!