Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БАТЭ — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

13.04.2023

У суботу, 15 красавіка, "бела-сініх" чакае, безумоўна, самы няпросты іспыт на стартавым адрэзку нацыянальнага чэмпіянату-2023 ў найвышэйшай лізе — у межах 4-га тура належыць на выездзе пазмагацца з БАТЭ. Айчыннае "класіка" адбудзецца ў Барысаве, на стадыёне "Гарадскі" (вул. Гагарына, 46), і пачнецца ў 18.00.

КВІТКІ

Квіткі коштам 6 рублёў можна набыць на Ticketpro, а таксама ў любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне.

Адзначым, што заўзятары мінскага "Дынама" размясцяцца на сектары 1 Усходняй трыбуны.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў Барысаве будзе воблачна без ападкаў — пры тэмпературы +8+10 градусаў.

ФОРМА

Наша каманда згуляе ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Супрацьстаянне абслужыць брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым, асістэнтамі якога стануць Сяргей Цяслюк (абодва — Гомель) і Алег Маслянка (Брэст). Чацвёрты суддзя — Вячаслаў Наронскі (Мінск).

Інспектар матчу — Георгі Вярбіцкі (Мінск).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры паядынак пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Назіраць за развіццём падзей анлайн можна на сайце tvr.by і на Youtube-канале АБФФ (з-за межаў рэспублікі).

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады сустрэнуцца ў пятніцу, 14 красавіка, на полі са штучным пакрыццём КФП ФК "Мінск" (пр-т Пераможцаў, 22). Стартавы свісток прагучыць у 14.00.