АРЦЁМ БЫКАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "НАФТАНАМ"
Па выніках кожнага дамашняга паядынку мінскага "Дынама" ў гэтым сезоне надзейны партнёр клуба — Маладзечненскі мясакамбінат — дорыць найлепшаму гульцу ў складзе "бела-сініх" бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў.
Уладальнікам смачнага прыза пасля матчу з "Нафтанам" (3:1) стаў Арцём БЫКАЎ, які адкрыў лік з пенальці на 43-й хвіліне.
Віншуем вопытнага паўабаронцу і зычым смачна есці!