АЛЯКСАНДР САЧЫЎКА — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 3-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сімвалічную зборную па выніках 3-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023.
У складзе "каманды тыдню" ёсць адзіны футбаліст мінскага "Дынама", якое ў дамашнім матчы перамагло "Слуцк" (3:1).
Адзначаным аказаўся Аляксандр САЧЫЎКА. Вопытны цэнтральны абаронца выйшаў на замену на 46-й хвіліне і ўжо на 47-й адкрыў лік у супрацьстаянні.