АЛЯКСАНДР САЧЫЎКА — 350 МАТЧАЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Удзел у выязной гульні з гарадзенскім "Нёманам" (0:1) дазволіў цэнтральнаму абаронцу "бела-сініх" Аляксандру САЧЫЎКУ дасягнуць адзнакі ў 350 матчаў у найвышэйшай лізе (24 галы + 11 выніковых перадач).
Дарэчы, дэбют адбыўся ў маі далёкага 2007 года — у форме "Мінска" ў гасцявой сустрэчы з "Нафтанам".
У элітным дывізіёне Сачыўка выступаў, апроч "гараджан" (224; 13+7) і нашай каманды (48; 6+1), таксама за салігорскі "Шахцёр" (78; 5+3).