Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДОЛЕЛІ "СЛАВІЮ" НА ВЫЕЗДЗЕ

02.04.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 2-га тура

СЛАВІЯ (МАЗЫР) — ДЫНАМА-МІНСК — 0:2 (0:1)
МАЗЫР. 2 красавіка. Стадыён "Юнацтва". Пачатак у 18.00. 2100 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Краснікаў, С.Фірыновіч, С.Гідрэвіч (усе — Гродна).
СЛАВІЯ: Сокал (к), Пруднік (Крэс, 62), Ціханоўскі (Анцілеўскі, 78), Дрос (Кастроў, 72), Барсукоў (Полаз, 69), Кобец, Пятрэнка (Рабых, 69), Іваноў, Жук, Руцкі, Мельнікаў.
Запасныя: Амельчанка, Катляроў, Шалашнікаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Калінін, Швяцоў, Паліцевіч (к), Арыньё, Рылач, Быкаў, Еўдакімаў, Дземчанка (Нікіфарэнка, 78), Хвашчынскі (Бакіч, 72), Марозаў (Вакуліч, 91+).
Запасныя: Шпакоўскі, Холадаў, Бегуноў, Хадаркевіч, Бандааго, Дубінец, Адах Ома.
ГАЛЫ: 0:1 — Марозаў (38-г, пас — Рылач, са штрафнога). 0:2 — Марозаў (67).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Мельнікаў (31), Калінін (64), Вакуліч (93+).