Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ U17 ІДЗЕ ДАЛЕЙ

27.10.2023

У Турцыі завяршыліся баталіі ў межах групы 7 кваліфікацыйнай стадыі чэмпіянату Еўропы-2024 сярод каманд, укамплектаваных футбалістамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння. У выніку далей па турнірнай сетцы прабілася і зборная нашай краіны!

У заяўцы прысутнічала трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Дзмітрый ЛЕВАНЦЮК, хаўбек Арцём ГРАБЦЭВІЧ. Адзначым, што ў трэніровачным працэсе ўдзельнічаў брамнік "бела-сініх" Кірыл БУЦЕВІЧ.

21.10. БЕЛАРУСЬ U17 — Шатландыя U17 — 3:1 (АПЯЦЁНАК і ЛЕВАНЦЮК правялі ўвесь матч)

24.10. Турцыя U17 — БЕЛАРУСЬ U17 — 1:0 (АПЯЦЁНАК і ЛЕВАНЦЮК правялі ўвесь матч, АПЯЦЁНАК атрымаў папярэджанне на 93+-й хвіліне)

27.10. Казахстан U17 — БЕЛАРУСЬ U17 — 0:0 (АПЯЦЁНАК правёў увесь матч, ЛЕВАНЦЮКА замянілі на 46-й)

 

Г

В

Н

П

М

А

Турцыя U17

3

2

1

0

4-0

7

БЕЛАРУСЬ U17

3

1

1

1

3-2

4

Шатландыя U17

3

1

0

2

3-6

3

Казахстан U17

3

0

2

1

0-2

2

 

Лёсаванне элітнага раўнда адбудзецца ў снежні.

Фота: vk.com/belarusff