Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮНІЁРСКАЯ ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ ДВОЙЧЫ ЗГУЛЯЛА Ў МІНСКУ

15.10.2023

Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, на палях сталічнага комплекса АБФФ правяла кантрольныя супрацьстаянні з равеснікамі з Расіі.

Настаўнік Дзмітрый Караткевіч даў гульнявую практыку квартэту футбалістаў мінскага "Дынама" — брамніку Кірылу БУЦЕВІЧУ, абаронцам Паўлу АПЯЦЁНКУ і Дзмітрыю ЛЕВАНЦЮКУ, хаўбеку Арцёму ГРАБЦЭВІЧУ.

12.10. БЕЛАРУСЬ U17 — Расія U17 — 1:2 (АПЯЦЁНАК быў заменены на 46-й хвіліне, ЛЕВАНЦЮК адкрыў лік на 21-й, атрымаў папярэджанне на 33-й і быў заменены на 81-й)

15.10. БЕЛАРУСЬ U17 — Расія U17 — 1:1 (АПЯЦЁНАК адгуляў увесь матч, ЛЕВАНЦЮК атрымаў папярэджанне на 33-й і быў заменены на 83-й, БУЦЕВІЧ з’явіўся на газоне на 62-й, ГРАБЦЭВІЧ — на 82-й)

Гэтыя паядынкі аказаліся для беларусаў фінальным этапам падрыхтоўкі да ўдзелу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2024 U17. Ужо праз пару тыдняў належыць змагацца за пуцёўкі ў элітны раўнд з шатландцамі, туркамі (гаспадары "пулькі") і казахстанцамі.

Фота: vk.com/belarusff