ЮНАКОЎ "БЕЛА-СІНІХ" ЧАКАЕ ВЫРАШАЛЬНЫ ПАЯДЫНАК
У нядзелю, 8 кастрычніка, на стадыёне "Іглз Нэст" у балгарскім Разградзе адбудзецца паядынак у адказ 1-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай Лігі УЕФА-2023/24. Толькі гэтым разам мясцовы "Лудагорац" выступіць у ролі гаспадара поля ў супрацьстаянні з камандай мінскага "Дынама" U19. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней нашы хлопцы крыўдна саступілі — 0:1. Але ўсё самае цікавае з гледжання барацьбы за пуцёўку ў наступны этап яшчэ наперадзе — зычым удачы!
Падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Паўночнай Македоніі: галоўны — Ігар Старчэўскі, асістэнты — Слаг’ян Маркоскі і Бранка Пуцілін. Чацвёрты суддзя — Георгі Гінчаў. Інспектар матчу — Георгі Ярданаў (абодва — Балгарыя). Дэлегат УЕФА — Алін Чобан (Румынія).