ВЫЗНАЧАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У КАСТРЫЧНІКУ
Гульнявая праграма мінскага "Дынама" ў кастрычніку абмежавалася чэмпіянатнымі супрацьстаяннямі з "Энергетыкам"-БДУ (4:1) і "Мінскам" (1:0).
Аднак нават такая малая колькасць матчаў не з’яўляецца нагодай ігнараваць працэдуру выбару найлепшага гульца месяца ў складзе "бела-сініх" — апытанка традыцыйна праводзіцца ў афіцыйнай групе ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".
У спісе намінантаў — абаронцы Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ВАКУЛІЧ і Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, хаўбек Данііл ЗОРЫН, форвард Душан БАКІЧ.
Пераможца атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.