ВЫКЛІК У ЖАНОЧУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ
Галоўную жаночую каманду нашай краіны напрыканцы месяца чакаюць паядынкі з суперніцамі са Славеніі ў межах кваліфікацыі Лігі нацый: у пятніцу, 27 кастрычніка, — умоўна дамашні (у венгерскім Будапешце), у аўторак, 31-га, — выязны.
У гэтых матчах можа прыняць удзел 11 футбалістак "Дынама"-БДУФК: абаронцы Зарына КАПУСЦІНА, Ксенія КУБІЧНАЯ, Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, хаўбекі Настасся КАВАЛЁВА, Настасся ЛІННІК, Дар’я МАНЮКОВА, Ганна ПІЛІПЕНКА, Настасся ШЛАПАКОВА, Настасся ШУПО, форвард Вікторыя ВАЛЮК.
Нагадаем, што зборнай кіруе Юрый Малееў, які паралельна з’яўляецца настаўнікам "бела-сініх".