ВЫЙГРАЙ БРЭНДАВАНУЮ PLAYSTATION5 ПЕРАД "КЛАСІКА"
Перад дамашняй чэмпіянатнай гульнёй "бела-сініх" з БАТЭ, якая адбудзецца ў чацвер, 2 лістапада, тытульны партнёр нашага клуба — кампанія Winline арганізуе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" вялікую і яскравую фан-зону.
Заўзятараў чакае шмат цікавых сюрпрызаў і крутых падарункаў. У прыватнасці, свайго ўладальніка знойдзе брэндаваная PlayStation5 з аўтографамі падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі.
Аб умовах розыгрышу будзе паведамлена дадаткова — сачыце за навінамі і рыхтуйцеся да наведвання заўжды асаблівага і непрадказальнага беларускага футбольнага "класіка"!