ВЫЙГРАЙ АДНУ З ТРОХ ФУТБОЛАК!
Па выніках чарговага выпуска "Дынамаўскага падкаста" сфармаваўся своеасаблівы прызавы фонд, лоты якога атрымаюць заўзятары "бела-сініх".
На коне тры футболкі:
- нашай каманды сезона-2023
- нацыянальнай зборнай Беларусі ад абаронцы Рамана БЕГУНОВА
- турэцкага "Бешыкташа", дзе ў свой час выступала галкіпер Екацярына ЎЛАСЕВІЧ
Для ўдзелу ў розыгрышы неабходна пакінуць пад гэтым відэа ў Youtube-канале мінскага "Дынама" каментар "Хачу майку". Уладальнікаў каштоўных падарункаў вызначыць 19 кастрычніка лёсаванне.