ВАДЗІМ СКРЫПЧАНКА — НАЙЛЕПШЫ ТРЭНЕР ВЕРАСНЯ
Пасля сённяшняга паспяховага паядынку з "Энергетыкам"-БДУ (4:1) Вадзіма СКРЫПЧАНКУ чакала яшчэ адна прыемная навіна — настаўніка мінскага "Дынама" абвясцілі найлепшым трэнерам айчыннага элітнага дывізіёна-2023 ў першым асеннім месяцы.
Такое прызнанне бачыцца абсалютна заканамерным, бо на гэтым адрэзку дыстанцыі "бела-сінія" прадэманстравалі стаадсоткавы паказчык: адолелі "Нафтан" (3:0), зламілі супраціў непасрэдных канкурэнтаў з "Нёмана" (2:1), разграмілі "Шахцёр" (4:0) і аказаліся мацнейшымі за "Гомель" (2:1).
Адзначым, што Вадзім Віктаравіч таксама перамог у дадзенай намінацыі ў красавіку.