Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗЯЛІ ВЕРХ НАД "МІНСКАМ"

21.10.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 25-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — МІНСК — 1:0 (1:0)
МІНСК. 21 кастрычніка. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 18.30. 2900 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дзмітрыеў (Мінск), Д.Емяльянчыкаў (Гомель), А.Палуянаў (Мазыр).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Бегуноў, Паліцевіч (к), Гаўрыловіч, Вакуліч, Зорын (Сачыўка, 92+), Сялява, Сядзько (Арыньё, 75), Бакіч, Бахар (Жэрдзеў, 64), Марозаў (Свірэпа, 72).
Запасныя: Макаўчык, Калінін, Швяцоў, Пуціла, Рылач, Хвашчынскі.
МІНСК: Пяцігорац, Мігдалёнак (Бандарэнка, 87), Якушэвіч, Кузняцоў, Душэўскі (к) (Назаранка, 83), Касараб (Граковіч, 85), Фабрісэ, Мартынаў (Пяньчук, 78), Туманаў (Дзіхціеўскі, 88), Малашэвіч, Пячура.
Запасныя: Болдыш, Кіндрук, Саагі, Федаровіч, Дзенісенка.
ГОЛ: 1:0 — Бакіч (13, пас — Зорын).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Гаўрыловіч (22), Касараб (55), Туманаў (58), Зорын (63), Кузняцоў (67), Сялява (80).