"УСЁ МАГЧЫМА. ГАЛОЎНАЕ — ПРАЦАВАЦЬ"
Выйшаў у эфір чарговы выпуск праекта "Агляд тура", які штотыднёва ўключаецца ў праграмную сетку тэлеканала "Беларусь 5".
Героем аднаго з сюжэтаў аказаўся расійскі хаўбек Данііл ЗОРЫН, які ў пачатку жніўня перабраўся на правах арэнды з маскоўскага "Спартака" ў мінскае "Дынама", дзе даволі хутка заваяваў месца ў асноўным складзе.
У відэаінтэрв’ю (з адзнакі 27.52) 19-гадовы гулец прыгадаў, як скончыў школу з залатым медалём, расказаў аб рашэнні далучыцца да "бела-сініх" і імкненні заваяваць першы ў прафесійнай кар’еры тытул.