У РАМАНА БЕГУНОВА — 100 МАТЧАЎ ЗА "ДЫНАМА" Ў Д1
Суботні паядынак з "Гомелем" аказаўся для Рамана БЕГУНОВА ва ўсіх сэнсах прыемным: не толькі прынёс мора станоўчых эмоцый ад перамогі 2:1, але і стаў для 30-гадовага футбаліста 100-м у складзе "бела-сініх" у айчынным элітным дывізіёне.
Універсальны абаронца дэбютаваў у галоўным унутраным турніры за мінскае "Дынама" 10 жніўня 2015-га — цалкам правёў паспяховае выязное "класіка" супраць БАТЭ (1:0).
Вось як выглядае разбіўка матчаў юбіляра па чэмпіянатах: 2015 — 8, 2016 — 17 (гол + 2 выніковыя передачы), 2017 — 24 (1+2), 2018 — 16, 2022 — 19 (1+2), 2023 — 16 (2+3).
У шэрагах нашай каманды Бегуноў па два разы прымяраў срэбра (2015, 2017) і бронзу (2016, 2018) найвышэйшай лігі. Спадзяемся, фініш гэтага сезона падорыць медаль, якой не хапае для поўнай асабістай калекцыі!