У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ — ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ"
Галоўная дружына нашай краіны на наступным тыдні правядзе паядынкі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2024: у чацвер, 12 кастрычніка, — намінальна дамашні з румынамі (у венгерскім Будапешце), у нядзелю, 15-га, — са швейцарцамі ў Санкт-Галене.
Настаўнік зборнай іспанскі спецыяліст Карлас Алас Ферэр выклікаў для падрыхтоўкі да гэтых гульняў 24 футбалістаў. У тым ліку трох прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — абаронцу Сяргея ПАЛІЦЕВІЧА, нападнікаў Івана БАХАРА і Ўладзіслава МАРОЗАВА.