У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСИ — ДВОЕ ДЫНАМАЎЦАЎ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з гульцоў не старэйшых за 2002 год нараджэння, працягне выступленні ў кваліфікацыі кантынентальнага чэмпіянату-2025 (U21).
У календары ў падначаленых Сяргея Ясінскага значацца выязныя паядынкі з фаварытамі групы G: у пятніцу, 13 кастрычніка, — з партугальцамі, у аўторак, 17-га, — з харватамі.
Прыняць удзел у матчах могуць два футбалісты мінскага "Дынама" — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ і паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ, які ў гэтым цыкле выводзіў партнёраў на поле з капітанскай павязкай на рукаве.