Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

У "ДЫНАМА"-БДУФК — 100 МАТЧАЎ У ЖАНОЧАЙ НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ

10.10.2023

У нядзелю, 8 кастрычніка, "Дынама"-БДУФК на выездзе адолела "Мінск" 2:0 — дарэчы, у сваім 100-м паядынку ў жаночым чэмпіянаце Беларусі.

Дэбют жа адбыўся 30 красавіка 2020-га — і прынёс разгром 7:0 над суперніцамі з АБФФ WU19. Трэнерскі штаб нязменнага з таго часу настаўніка Юрыя Малеева задзейнічаў такі склад:

Мунцяну, Шлапакова (Сцяжко, 65), Вуланія (Карачун, 54), Шупо (Валюк, 76), Слясарчык (к), Мбанэ (Казакевіч, 54), Альховік, Новікава, Нікалаенка (Ціхаводава, 82), Піліпенка, Ліннік.

Дублямі тады адзначыліся Альховік и Шупо, па адным трапным стрэле нанеслі Ліннік, Піліпенка, Казакевіч.

Баланс матчаў нашай каманды ў галоўным унутраным турніры зараз выглядае наступным чынам: 97 перамог і тры нічыіх пры рознасці забітых і прапушчаных мячоў 670-14.

Увогуле бела-сінюю форму прымерылі 45 футбалістак.

Топ-дзясятка па колькасці праведзеных супрацьстаянняў: 1. Ганна ПІЛІПЕНКА — 92. 2. Вікторыя ВАЛЮК — 83. 3. Настасся ЛІННІК — 80. 4-5. Настасся ШЛАПАКОВА і Дар’я СЦЯЖКО — по 73. 6. Віта НІКАЛАЕНКА — 72. 7-8. Клаўдыя ВУЛАНІЯ і Настасся ПАПОВА — по 66. 9. Юлія СЛЯСАРЧЫК — 64. 10. Настасся ШУПО — 49.

Топ-дзясятка снайпераў: 1. Ганна ПІЛІПЕНКА — 81. 2. Вікторыя ВАЛЮК — 68. 3. Настасся ЛІННІК — 64. 4. Настасся ШЛАПАКОВА — 53. 5. Карына АЛЬХОВІК — 51. 6. Дар’я СЦЯЖКО — 49. 7. Настасся ШУПО — 40. 8. Екацярына ДУДКО — 28. 9. Таццяна ПЕТРУСЕВІЧ — 25. 10. Салімата СІМПАРЭ — 19.

Лідары па "сухіх" сустрэчах: Екацярына ЎЛАСЕВІЧ — 40 (з 47 паядынкаў), Екацярына КАВАЛЬЧУК — 19 (из 19), Наталля МУНЦЯНУ — 19 (из 22).

"Дынама"-БДУФК заваявала тры запар тытулы — і знаходзіцца ў кроку ад чацвёртага. Спадзяемся, наперадзе ў нашых дзяўчат яшчэ мноства трафееў і прыемных юбілеяў!