ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" ДАЛУЧЫЦЦА ДА ЗБОРНАЙ КЛУБАЎ
У нядзелю, 15 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне" адбудзецца міжнародны таварыскі матч — зборная клубаў айчыннага элітнага дывізіёна згуляе з "Уралам" з Екацерынбурга, прадстаўніком расійскай прэм’ер-лігі. Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
У гэтым паядынку прымуць удзел тры футбалісты мінскага "Дынама" — абаронца Максім ШВЯЦОЎ, хаўбекі Алег НІКІФАРЭНКА і Павел СЯДЗЬКО.