ТРЫ ПРЫЗЫ ДЛЯ ТЫХ, КТО НАБУДЗЕ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ
У суботу, 21 кастрычніка, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі прыкладуць усе намаганні, каб працягнуць пераможную серыю ў айчынным элітным дывізіёне-2023 да сямі паядынкаў — для вырашэння задачы неабходна адолець у родных сценах зубасты "Мінск".
Спадзяемся, сапраўды асенняе надвор’е не адпудзіць заўзятараў ад наведвання Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама"! Перад дэрбі абавязкова зазірніце ў пункт продажу клубнай атрыбутыкі і сувенірнай прадукцыі, размешчаны адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку, і купіце афіцыйную матчавую праграмку — не толькі крыніцу карыснай інфармацыі аб суперніках, але і ключ да ўдзелу ў розыгрышы прызоў.
У перапынку супрацьстаяння сваіх уладальнікаў знойдуць:
- футболка сезона-2023
- бейсболка ад нашага тытульнага партнёра — кампаніі Winline
- мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната
Зычым удачы!