ШВЯЦОЎ, СЯДЗЬКО І НІКІФАРЭНКА ЗГУЛЯЛІ ЗА ЗБОРНУЮ КЛУБАЎ
На "Барысаў-Арэне" адбыўся міжнародны кантрольны паядынак паміж зборнай клубаў айчыннай найвышэйшай лігі і екацерынбургскім "Уралам", прадстаўніком элітнага дывізіёна чэмпіянату Расіі. Гаспадары адкрылі лік на 37-й хвіліне, але ў выніку саступілі — 1:2.
На газоне з’явіліся тры футбалісты мінскага "Дынама". Першы тайм правялі абаронца Максім ШВЯЦОЎ і хаўбек Павел СЯДЗЬКО, другі — яшчэ адзін гулец сярэдняй лініі Алег НІКІФАРЭНКА.
Фота: vk.com/belarusff