РАЗВІТАННЕ З ВАЛЕРЫЕМ ДРАЧЭЎСКІМ АДБУДЗЕЦЦА 25 КАСТРЫЧНІКА
У мінулыя выходные на 70-м годзе жыцця трагічна загінуў начальнік каманды — старшы трэнер міні-футбольнага "Дынама"-БНТУ Валерый ДРАЧЭЎСКІ.
Цырымонія развітання з паважаным спецыялістам пройдзе ў сераду, 25 кастрычніка, у крэматорыі Паўночных могілак пад Мінскам — з 12.00 да 14.00.
Для ўсіх, хто жадае праводзіць Валерыя Віктаравіча ў апошні шлях, арганізуецца аўтобусная паездка — старт у 11.20 з боку вул. Кірава (паркоўка насупраць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання).
У сувязі с працэдурай крэмацыі просім браць з сабой толькі жывыя кветкі.