ПРЫГАДВАЮЧЫ ЯСКРАВЫЯ ЭПІЗОДЫ "КЛАСІКА"
Напярэдадні цэнтральнага паядынку наступнага тыдня на нацыянальнай футбольнай арэне — "Дынама-Мінск" з БАТЭ — здымачная брыгада нашага клубнага Youtube-канала вырашыла арганізаваць невялікі відэаэкскурс у гісторыю супрацьстаянняў прынцыповых супернікаў і прыгадаць самыя яскравыя фрагменты гэтых матчаў.
Удзельнікамі дзеяння сталі вопытныя абаронцы Раман БЕГУНОЎ і Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, якія шматразова выходзілі на поле ў беларускім "класіка", а таксама моладзь — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ і хаўбек Андрэй РЫЛАЧ.
Прыемнага прагляду!