ПАЛІЦЕВІЧ І БАКІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 23-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 23-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
У "каманду тыдня" трапіла пара гульцоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах адолела "Гомель" — 2:1.
Адзначанымі аказаліся Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ (пераможны гол на 35-й хвіліне + асістэнцкі бал) і Душан БАКІЧ (адкрыў лік на 21-й).
Для капітана "бела-сініх" гэта 5-е ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 1-га, 5-га, 9-га і 16-га), для чарнагорскага форварда — 4-е (пасля 18-га, 21-га і 22-га).