НАСТАССЯ МАГЕР — У СКЛАДЗЕ ЗБОРНАЙ U19
Дзявоцкая зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, распачала фінальны этап падрыхтоўкі да старту ў кваліфікацыі EURO’2024 U19.
У ліку выкліканых ёсць і прадстаўніца сталічнага "Дынама"-БДУФК — хаўбек Настасся МАГЕР, якая, нягледзячы на юны ўзрост, ужо замацавалася ў асноўнай абойме трохразовых на гэты момант уладальнікаў галоўнага ўнутранага трафея.
Беларускам у межах групы 7 лігі А належыць пазмагацца з равесніцамі з Сербіі (24 кастрычніка), Ісландыі (27-га) і Шатландыі (30-га). Міні-турнір прыме албанскі горад Дурэс.