НАСТАССЯ МАГЕР ДАПАМАГЛА ЗБОРНАЙ U19 ВЫРАШЫЦЬ ЗАДАЧУ
У Албаніі завяршылася барацьба ў межах групы 7 дывізіёна А кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы-2024 сярод каманд, сфармаваных з футбалістак не старэйшых за 2005 год нараджэння.
Задачай-мінімум для заваявання пуцёўкі ў наступны раўнд з’яўлялася не замкнуць табліцу розыгрышу, з чым зборная нашай краіны справілася. Прычым у заключным паядынку з равесніцамі з Шатландыі, калі хапала нічыей, вырашыла не спакушаць лёсу — і развіталася з турнірам на мажорнай ноце.
Значны ўнёсак у гэта дасягненне зрабіла паўабаронца мінскага "Дынама"-БДУФК Настасся МАГЕР.
24.10. БЕЛАРУСЬ U19 — Сербія U19 — 1:2 (МАГЕР правяла ўвесь матч)
27.10. Ісландыя U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 1:1 (МАГЕР правяла ўвесь матч)
30.10. Шатландыя U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 1:2 (МАГЕР правяла ўвесь матч, адкрыла лік на 40-й хвіліне і атрымала папярэджанне на 65-й)
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Сербія U19 |
3 |
3 |
0 |
0 |
6-0 |
9 |
Ісландыя U19 |
3 |
1 |
1 |
1 |
7-5 |
4 |
БЕЛАРУСЬ U19 |
3 |
1 |
1 |
1 |
3-4 |
4 |
Шатландыя U19 |
3 |
0 |
0 |
3 |
3-10 |
0 |
Фота: vk.com/wfbelarus