Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДУБЛЁРЫ — ДАТЭРМІНОВЫЯ ТРЫЎМФАТАРЫ СВАЙГО ТУРНІРУ!

22.10.2023

Першынство дублёраў-2023

Матч 25-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-д — МІНСК-д — 4:1 (2:1)
МІНСК. 22 кастрычніка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 12.00. 100 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Лянкоўскі (Мінск), А.Апет, Д.Флора (абодва — Барысаў).
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шпакоўскі, Туравец, Дубатоўка, Казакоў, Дубовік (Аляксандраў, 84), Краўчанка, Сакалоўскі, Будзько (к) (Васкабойнікаў, 90), Чарняўскі, Арлоў (Кролік, 65), Мельнічэнка (Лісоўскі, 83).
Запасны: Шымаковіч.
МІНСК-д: Болдыш, Тарлецкі, Кіндрук, Саагі, І.Бандарэнка, Мураўёў, В.Бандарэнка (Пракапенка, 70), Дзіхціеўскі (к) (Сітнікаў, 46), Федаровіч, Дзенісенка (Жарнасек, 75), Радзівонаў.
Запасныя: Сухарэнка, Барысенкаў, Нгух, Яцына.
ГАЛЫ: 1:1 — В.Бандарэнка (3). 1:1 — Будзько (5, пас — Чарняўскі). 2:1 — Будзько (10, з пенальці за фол супраць Арлова). 3:1 — Мельнічэнка (66, пас — Краўчанка). 4:1 — Будзько (90, пас — Краўчанка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Федаровіч (9), Дзенісенка (33).